З 16 лістапада ў Смаргонскім раёне ўведзены масачны рэжым

 

З 16 лістапада ў Смаргонскім раёне ўведзены масачны рэжым

Здравоохранение
18.11.2020
1429

Ён прадугледжвае абавязковае выкарыстанне сродкаў індывідуальнай абароны органаў дыхання (масак, рэспіратараў). Гэтыя патрабаванні тычацца не толькі супрацоўнікў, але і ўсіх без выключэння наведвальнікаў аб’ектаў грамадскага прызначэння. Масачны рэжым будзе дзейнічаць да стабілізацыі экалагічнай абстаноўкі ў рэспубліцы.

Нездарма беларусаў лічаць дысцыплінаванай і адказнай нацыяй. Ва ўсякім выпадку жыхары нашага раёна ў сваёй пераважнай большасці адпавядаюць станоўчай характарыстыцы. А ўпэўнілася ў гэтым, калі прайшлася напачатку тыдня па аб’ектах, якія найбольш наведваюць грамадзяне.

Ужо на гарадскіх вуліцах амаль ва ўсіх прахожых можна было заўважыць маскі, нават калі яны і былі прыспушчаныя ў выпадку знаходжання людзей на небяспечнай адлегласці. Аб выкананні патрабаванняў масачнага рэжыму сведчылі факты знаходжання ў масках вадзіцеляў таксі, грамадскага транспарту, гандляроў.

На малым гарадскім рынку ў гэтыя дні не мнагалюдна, тым не менш і прадаўцы гародніны і пакупнікі ў масках. У зале цэнтральнага паштовага аддзялення, у “Беларусбанку” і ў аптэках парушальнікаў масачнага рэжыму заўважана не было. А вось у адной з секцый магазіна “Стыль” супрацоўніца мела пальчатку толькі на адной руцэ. Можа, гэта і не так катастрафічна і тым не менш, да прадаўцоў вытворчых тавараў ёсць пэўныя і абгрунтаваныя патрабаванні.

У фірменным магазіне “Марко” работніцы якраз займаліся выкладкай тавару са зніжкамі. І хоць пакупнікоў у зале не было, жанчыны апранулі маскі, пальчаткі, бо клапоцяцца пра здароўе сваіх калег. Нават не падхапіўшы вірус можна лёгка стаць яго пераносчыкам, напрыклад, праз такога вось наведвальніка без маскі, які падчас нашай гутаркі ўваходзіць у магазін і кіруецца напрасткі да касы.

Ва ўсіх магазінах, куды я наведалася ў той дзень, масачны рэжым выконваўся прадаўцамі і большасцю пакупнікоў. Людзі разумеюць, што калі будуць пастаўлены бар’еры на шляху распаўсюджвання пандэміі, тым хутчэй мы вернемся да нармальнага жыцця.

IMG_3485.JPG

IMG_3490.JPG

IMG_3496.JPG

IMG_3500.JPG

IMG_3502.JPG

IMG_3504.JPG

IMG_3506.JPG

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.

Статьи по теме: