Мой родны кут: Пазнаваць свой край праз маляванне

 

Мой родны кут: Пазнаваць свой край праз маляванне

Культура
27.05.2021
2077
Адкрыты рэгіянальны конкурс-плэнэр “Мой край – Смаргоншчына” зноў сабраў разам юных мастакоў. На гэты раз у маляўнічым аграгарадку Солы. 54 удзельнікі  ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў пад адкрытым небам стваралі свае работы.

IMG_1234.JPG

IMG_1244.JPG

Арганізавалі мерапрыемства, якое ўжо стала традыцыйным, аддзел культуры райвыканкама і школа мастацтваў імя Міхала Клеафаса Агінскага.

IMG_1262.JPG

IMG_1249.JPG

IMG_1284.JPG

Падчас падвядзення вынікаў конкурсу-плэнэру старшыня журы Наталля Чырвонцава, выкладчыца малюнка, жывапісу, тэорыі арнаменту Маладзечанскага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага прызналася: “Прыязджаю па вясне да вас на Смаргоншчыну і натхняюся працай дзяцей. Сёння вы малявалі велічны касцёл у Солах. Гэта наша спадчына, мы павінны яе зберагаць”.

IMG_1273.JPG

IMG_1289.JPG

IMG_1296.JPG

IMG_1307.JPG

IMG_1320.JPG

IMG_1332.JPG

IMG_1335.JPG

IMG_1333.JPG

Усе ўдзельнікі плэнэра атрымалі дыпломы і памятныя прызы. Дыпломамі лаўрэата былі адзначаны лепшыя работы: І ступені (у сваіх узроставых катэгорыях) атрымалі Лізавета Фурс, Варвара Сосна і Валерыя Станкевіч; ІІ ступені – у Алісы Ліс, Аліны Грыневіч, Вікторыі Пешкур, Дзіяны Сафінай, Карыны Гецьманец і Кіры Шаблоўскай; ІІІ ступені – Сафіі Северын, Марыі Мускай, Дзяніса Мордаса, Марыі Казакевіч, Ганны Кубліцкай, Ягора Жука, Ірыны Комлевай, Аляксандры Дамуць і Арыны Лебедзевай.

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

Статьи по теме: