03.12.2015
У вёсцы Мілідаўшчына муж і жонка атрымалі пенсію, грошы паклалі ў кашалёк, які засунілі пад падушку ў спальні.

Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта gazeta13.ru

Неўзабаве ў хату завіталі тры жанчыны, пачалі прапаноўваць гаспадарам купіць у іх хусткі і пакрывалы, дэманстравалі гэтыя рэчы. Пенсіянеры не захацелі звязвацца з незнаёмкамі...
У вёсцы Мілідаўшчына муж і жонка атрымалі пенсію, грошы паклалі ў кашалёк, які засунілі пад падушку ў спальні.

Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта http://gazeta13.ru/ Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта gazeta13.ru


Неўзабаве ў хату завіталі тры жанчыны, пачалі прапаноўваць гаспадарам купіць у іх хусткі і пакрывалы, дэманстравалі гэтыя рэчы. Пенсіянеры не захацелі звязвацца з незнаёмкамі і папрасілі іх пакінуць хату. Калі няпрошаных гасцей не стала, гаспадары заглянулі ў схованку, дзе ляжалі грошы. Іх там не было. Некалькі мінут незнаёмым жанчынам хапіла, каб учыніць крадзеж. Гэта ўжо другі выпадак у нашым раёне за кароткі прамежак часу. Першы быў зафіксаваны на месяц раней у вёсцы Валэйкавічы. Незнаёмкі дзейнічалі па такому ж сцэнарыю. Жанчыны не славянскай знешнасці прыязджалі на аўтамабілі.

Інфармацыю раённага аддзела Следчага камітэта падрыхтаваў да друку Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений