4 кастрычніка – Дзень настаўніка

 

4 кастрычніка – Дзень настаўніка

Общество
04.10.2020
1362

4 кастрычніка – Дзень настаўніка

Паважаныя настаўнікі, работнікі сферы адукацыі і ветэраны педагагічнай працы!

Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам!

У нас ёсць цудоўная нагода выказаць глыбокую ўдзячнасць нашым настаўнікам, успомніць першых настаўнікаў, якія сваім прыкладам вучылі нас быць добрымі, справядлівымі і чалавечнымі.

Цяперашні час прадяўляе новыя патрабаванні. Сёння, калі асабліва востра стаяць пытанні канкурэнтаздольнасці айчыннай прадукцыі і імпартазамяшчэння, распрацоўкі прарыўных праектаў, многае залежыць ад далейшага развіцця сістэмы адукацыі.

Ваша прафесійнае майстэрства, цеплыня сэрцаў і душэўная чуласць дапамагаюць дзецям паверыць у сябе, творча самарэалізавацца, увасобіць у будучыні самыя смелыя і сучасныя ідэі.

Дарагія настаўнікі! Сваёй самаадданасцю, нястомнай працай і сталым творчым пошукам вы закладваеце асновы заўтрашняга дня. Дзякуй вам за адданасць прафесіі і клопат пра нашых дзяцей! Жадаем здароўя, шчасця, невычэрпнай энергіі і творчага росту.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Раённы савет ветэранаў.

Статьи по теме: