Восень у госці да нас завітала

 

Восень у госці да нас завітала

Общество
03.10.2020
881
Восень – самы выдатны час года. Немагчыма не захапіцца прыгажосцю, якую дорыць нам гэты цудоўны час. Восеньская прырода, як у казцы, заварожвае і зачароўвае.

1.jpg

Выхаванцы старшых груп дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад №15 г. Смаргоні" адправіліся ў падарожжа па экалагічнай сцежцы, размешчанай на тэрыторыі ўстановы. Аб'ектамі экалагічнай сцежкі былі розныя віды парод дрэў і кустоў: бяроза, клён, яблыня, елка, дуб, кедр, туя. Маршрут руху па сцежцы, быў паказаны на карце-схеме. Падчас падарожжа выхаванцы пашырылі і сістэматызавалі свае веды аб аб'ектах экалагічнай сцежкі, сустрэліся з мудрай цётачкай Савой і гаспадарчым павучком, пабывалі ў казцы, правялі экалагічную зарадку.

Мэтай падарожжа было выхаванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту асноў экалагічнай культуры, клапатлівых адносін да прыроды роднага краю, фарміраванне правілаў бяспечных паводзін у выхаванцаў.

2.jpg

3.jpg

4.jpg

Алена ТРАСКОЎСКАЯ,

музычны кіраўнік ясляў-сада №15.

Статьи по теме: