Гераіня пасяджэння “Майстры Смаргончышы” – Ірына Маеўская

 

Гераіня пасяджэння “Майстры Смаргончышы” – Ірына Маеўская

Культура
11.02.2024
537
Пасяджэння аматарскага аб’яднання “Майстры Смаргоншчыны” прайшло ў бібіятэцы, якая месціцца ў раённым Цэнтры культуры.

Галоўнай гераіняй сустрэчы стала Ірына Маеўская, майстар па лозапляценні з вёскі Арэхаўка. Гэтым відам творасці Ірына Віктараўна захапілася, калі пайшла на льготную пенсію. Займалася на курсах у майстра Сяргея Барташэвіча.

IMG_2603.JPG

IMG_2599.JPG

- Пасля пяцідзесяці гадоў у маім жыцці з’явілася лаза. Не адразу мне гэты матэрыял падпарадкаваўся. Не ўсё атрымлівалася, як хацелася б, але я была стараннай вучаніцай, - усміхаецца Ірына Маеўская. – На занятках пляла, дадому прыходзіла і таксама шчыравала. Увесь час хацелася нешта новае ствараць”.

IMG_2612.JPG

IMG_2615.JPG

Дванаццаць гадоў Ірына Віктараўна сябруе з лазой. Кошыкі рознай велічыні, карзінкі, хлебніцы, падносы, цукерніцы, вазы… З гадамі рэчы, створаныя майстрыхай, станавіліся больш далікатнымі. Жанчына – пастаянная ўдзельніца не толькі смаргонскіх раённых святаў. Са сваімі работамі яна пабывала ў горадзе Гродна і ледзь не ва ўсіх раённых цэнтрах вобласці на галоўных брэндавых святах. 

Некаторыя свае творы Ірына Віктараўна прэзентавала на сустрэчы, расказвала і  шчыра дзялілася з прысутнымі сакрэтамі лозапляцення. Некаторыя ўдзельнікі таксама паспрабавалі свае сілы плесці невялікі кошык. Нават народны майстар па лозапляценні Аляксандр Мускі, які прысутнічаў на паседжанні, хваліў работы гераіні і прызнаўся, адкрыў для сябе некаторыя невядомыя дагэтуль нюансы лозапляцення. 

IMG_2630.JPG

IMG_2606.JPG

Таццяна Зеновіч, загадчыца раённага Дома рамёстваў, зазначыла, што пасяджэнні аматарскага аб’яднання “Майстры Смаргоншчыны” ладзяцца двойчы ў месяц. На кожным з іх – адзін майстар расказвае пра сябе, прадстаўляе свае работы і праводзіць майстар-клас”.

IMG_2637.JPG

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара

Статьи по теме: