“Скарбы роднага краю” прадставілі выхаванцы д/с №4

 

“Скарбы роднага краю” прадставілі выхаванцы д/с №4

Год мира и созидания
02.06.2023
1549

Выхаванцы д/с №4 атрымалі дыпломы фестывалю беларускай дзіцячай творчасці “Скарбы роднага краю, прысвечанага Году міра і стварэння, за захаванне і папулярызацыю беларускай творчасці.

Фестываль праходзіў на адкрытай пляцоўцы “Карагод сяброў” у Маладзечне, у дзіцячым цэнтры культуры Расток. У фестывалі ўдзельнічалі 46 творчых калектываў і салістаў з Гродзенскай і Мінскай абласцей, з Мінска і Маладзечна.

Творчая група нашай установы прадставіла сольны нумар “Беларусь - мой дом і атрымала дыплом удзельнікаў фестывалю. У гэты ж дзень нашы выхаванцы мелі магчымасць паўдзельнічаць і ў іншых конкурсах. Напрыклад, у экспрэс-конкурсе “Гліняны цуд”. Удзельнікі стараліся свае рэчы зляпіць і размаляваць: на сонейку гліна хутка высыхала. У конкурсе атрымалі дыпломы I ступені Вікторыя Мікуліч і Дзмітрый Піскун, дыпломы II ступені - Ева Кранкоўская і Ксенія Лазоўская.

У час выступлення з нумарам Беларусь мой дом.jpg

У час выступлення з нумарам Беларусь мой дом

Удзельнікі фестывалю.jpg

Удзельнікі фестывалю

Нашы поспехі (1).jpg

Нашы поспехі

Святлана РАЙБЭ, Алеся КАЗАКЕВІЧ,

музычныя кіраўнікі д/с №4 г. Смаргоні.