На «Купалаўскай вышыні»
06.05.2024
Вучаніца 9 класа Крэўскай сярэдняй школы Паліна АРЦЮКЕВІЧ стала прызёрам абласной навукова-практычнай краязнаўчай канферэнцыі сярод студэнтаў і вучняў «Купалаўская вышыня». Па выніках конкурсу Паліна атрымала дыплом ІІІ ступені.

Гэта вельмі вялікая ўзнагарода не толькі для вучаніцы Крэўскай школы, але і для ўсёй установы адукацыі. Дарэчы, Паліна Арцюкевіч працавала над тым, што яе цікавіць, захапляе і натхняе – багатым на гістарычныя падзеі Крэўскім краем.

Гаворачы пра канкурэнцыю, то прабіцца ў фінальную частку для нашай зямлячкі было няпроста. Для ўдзелу ў фінальным этапе навуковай канферэнцыі было даслана на папярэдні разгляд спецыялістаў розных напрамкаў навукі 529 вучнёўскіх і студэнцкіх краязнаўчых работ з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці. У выніку было атабрана 222 работы, якія склалі змест 25 секцый. Менавіта такі спектр краязнаўчых напрамкаў ўвасобіла гэта канферэнцыя.

Работу журы секцый канферэнцыі «Купалаўская вышыня» ажыццяўлялі дзясяткі выкладчыкаў факультэтаў гісторыі, камунікацыі і турызму, біялогіі і экалогіі, філалагічнага, мастацтваў і дызайну. Гэту працу педагогі вышэйшай школы рабілі разам з вядомымі настаўнікамі-краязнаўцамі са школ Гродна і Гродзенскай вобласці. А арганізацыйную дапамогу ажыцяўлялі супрацоўнікі Гродзенскага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства, выкладчыкі кафедры турызму і культурнай спадчыны.

Полина.jpg

Сяргей ЮРЭВІЧ

Фота з архіва Крэўская СШ

Поделиться:

Статьи по теме:


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений