Калі ласка ў Крэўскі замак

 

Калі ласка ў Крэўскі замак

Общество
20.03.2024
443
Экскурсійнае абслугоўванне на тэрыторыі сектара гісторыі Крэўскага замка аднаўляецца з 20 сакавіка.

IMG_2880.JPG

“Мы працуем з серады па нядзелю ўключна, з 9.00 да 18.00 (перапынак на абед – з 13.00 да 14.00). Таму можна заказаць экскурсію і трапіць на тэрыторыю Крэўскага замка, – расказвае загадчык сектара гісторыі Крэўскага замка Піліп Караткоў. – Прапануем наведвальнікам два варыянты экскурсіі. Адзін – больш разгорнуты, разлічаны на 40 – 45  мінут, такую экскурсію звычайна заказваюць для вялікай групы. Для меншай – напрыклад, для сям’і, прапануем другі, больш скарочаны варыянт, да 30 мінут”.

Дарэчы, Піліп Дзмітрыевіч нядаўна заняў пасаду загадчыка  сектара. Родам ён з Гомельшчыны, з аграгарадка Новая Гута, скончыў факультэт гісторыі і міжкультурных камунікацый Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны. Праходзіў тэрміновую службу ў вучэбным цэнтры Інстытута пагранічнай службы. “Калі я апынуўся на экскурсіі з групай вайскоўцаў у Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі, пацікавіўся наконт вакансій. Аказалася, што патрабуецца спецыяліст, які б мог працаваць у Крэўскім замку. Так я вызначыўся з будучым месцам працы, – усміхаецца суразмоўца. – Пасля завяршэння службы, уладкаваўся сюды на работу. Гісторыя Крэўскага замка надзвычай багатая і прадаўжае раскрываць свае таямніцы, мне цікава паглыбляцца ў яе вывучэнне і дзяліцца ведамі з іншымі.

Пакуль у планах наладжванне экскурсійнай дзейнасці, а бліжэйшае мерапрыемства, якое патрабуе большых высілкаў і падрыхтоўкі – гэта Ноч музеяў, якая адбудзецца ў Крэўскім замку ў маі”.

Галіна АНТОНАВА

Фота з архіва.

Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях


  

Статьи по теме: