6 мая са станцыі Смаргонь быў адпраўлены ў Кітай першы кантэйнерны цягнік з прадукцыяй

Экономика
06.05.2017 14:21
6 мая ў поўдзень ва ўрачыстай абстаноўцы са станцыі Смаргонь быў адпраўлены ў Кітай першы кантэйнерны цягнік з прадукцыяй (ДСП, ламінат), якая выраблена ў Беларусі прадпрыемствам “Кранаспан”.

Поезд_Сморгонь_Китай_Кроноспан_2.jpg

Поезд_Сморгонь_Китай_Кроноспан_1.jpg

Ва ўрачыстасці ўдзельнічалі першы намеснік начальніка Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Віктар Ціхановіч, намеснік начальніка службы грузавой работы і знешнеэканамічнай дзейнасці ўпраўлення гэтай жа чыгункі Аляксандр Лізуноў, першы намеснік генеральнага дырэктара “Белінтэртранс” – транспартна-лагістычнага цэнтра Беларускай чыгункі Аляксандр Янчэўскі, намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях замежнага прадпрыемства “Кранаспан” Людміла Сырнікава.

Віктар Ціхановіч, у прыватнасці, адзначыў, што ў 2011 го-дзе паміж Мінскім аддзяленнем Беларускай чыгункі і “Кранаспанам” быў заключаны дагавор аб перавозцы грузаў, у тым ліку сыравіны для выпуску на гэтым прадпрыемстве гатовай прадукцыі. На працягу 6 мінулых гадоў яно дынамічна развівалася, значна павялічылася колькасць атрыманай ім сыравіны і выпушчанай гатовай прадукцыі. За мінулы год і частку сёлетняга было адпраўлена па чыгунцы больш за 2 тысячы кантэйнераў з вырабамі “Кранаспана” ў рэспублікі былога СССР і Польшчу.

Дзякуючы прапрацоўцы лагістычных схем быў распачаты новы пілотны праект – адпраўленне кантэйнернага цягніка ў кітайскі горад Чэнду. Першы намеснік начальніка Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Віктар Ціхановіч выказаў спадзяванне, што гэты праект стане паспяховым не толькі ў КНР, але і ў іншых краінах паўднёва-азіяцкага рэгіёна, а далейшае плённае супрацоўніцтва з “Кранаспанам” прынясе свае станоўчыя плады. Улічваючы пашырэнне гэтага прадпрыемства і будуемага “Белагратэрмінала”, пастаўлена пытанне аб развіцці чыгуначнай станцыі Смаргонь.

Канкурэнтныя перавагі чарговага лагістычнага праекта відавочныя: паскораны цягнік на працягу двух тыдняў дасягне любога населенага пункта Кітая, што дазволіць развівацца не толькі транспартным арганізацыям, але і бізнесу. Рэалізацыя гэтага праекта стала вынікам эфектыўнай работы дзяржаўнага прадпрыемства “Белінтэр-транс”, кампаніі “Кранаспан”, Мінскага адзялення Беларускай чыгункі і кітайскай кампаніі.

Айчынныя чыгуначнікі гатовы прапанаваць беларускім вы-творцам увесь комплекс паслуг па дастаўцы тавараў з Беларусі ў Кітай, пачынаючы ад прадастаўлення рухомага саставу і заканчваючы сэрвісам на кітайскай тэрыторыі. Развіццё беларуска-кітайскіх адносін з’яўляецца стратэгічным напрамкам работы “Белінтэртранса”, які плануецца ўдасканальваць у далейшым.

Намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях замежнага прадпрыемства “Кранаспан” Людміла Сырнікава ў сваім выступленні зрабіла акцэнт на тым, што час – гэта грошы. Таму любая кампанія, каб быць паспяховай на рынку, павінна падладжвацца пад сучасныя патрабаванні і тэндэнцыі – нарошчваць аб’ёмы вытворчасці, продажу, паляпшаць сервіс, у тым ліку максімальна скарачаць час дастаўкі прадукцыі спажыўцу.

Прадстаўніца “Кранаспана” падзякавала партнёрам сумеснага праекта, і найперш кіраўніцтву Беларускай чыгункі, выказала спадзяванне ў тым, што гэта пачынанне з’явіцца штуршком для іншых вытворцаў – у іх узнікне жаданне ў пашырэнні сваёй прысутнасці на кітайскім рынку, умацаванні сваіх сувязей з гэтай краінай.

Роўна ў поўдзень першы кантэйнерны цягнік, які складаецца з 41 пратформы, адправіўся са Смаргоні ў кітайскі горад Чэнду. Ён пераадолее каля 10 тысяч кіламетраў за 12 сутак, у той час як перавозкі кантэйнераў марскім шляхам займаюць паўтара-два месяцы.

Поезд_Сморгонь_Китай_Кроноспан_3.jpg

Поезд_Сморгонь_Китай_Кроноспан_4.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений