Смаргонскі ліцейна-механічны завод рыхтуецца да выстаўкі

Экономика
10.09.2019 14:31
342
У свяце будуць удзельнічаць і прадстаўнікі некаторых смаргонскіх прадпрыемстваў. У тым ліку – ліцейна-механічнага завода, на якім цяпер праводзяцца падрыхтоўчыя работы да паездкі ў абласны цэнтр.

Як адзначыў намеснік дырэктара ЛМЗ Уладзімір Пятроўскі, дагавор на пастаўку прадукцыі завод сёлета ўжо заключыў з замежным гандлёвым партнёрам, а на паездку на “Еўрарэгіён “Нёман-2019” адміністрацыя гэтага прадпрыемства ўскладае немалыя надзеі. І не толькі на сустрэчы і гутаркі з прадстаўнікамі розных фірм, але і падпісанне з кім-небудзь з іх пратакола-намеру.

На “Еўрарэгіён-2019” ліцейна-механічны завод павязе толькі новыя віды прадукцыі, якая выпушчана на сучасным тэхналагічным абсталяванні. Астатняя ж будзе адлюстравана ў рэкламных брашурах і буклетах.

IMG_2935.JPG

IMG_2944.JPG

IMG_2987.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара. 


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений