Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны пажарнай службы!
Ваша праца ва ўсе часы лічылася адной з самых рызыкоўных, але і адной з самых высакародных. Па першым сігнале небяспекі пажарныя гатовы з рызыкай для жыцця ўступіць у барацьбу з адной з самых страшных стыхій – вогненнай. Праца ў экстрэмальных умовах прад’яўляе да вас асаблівае патрабаванне – уменне хутка прымаць рашэнні, ад якіх залежаць жыццё, здароўе і бяспека людзей. Майстэрства, смеласць, мужнасць, гатоўнасць па першым клічы прыйсці на дапамогу, зладжаныя дзеянні ў няпростых сітуацыях, выклікаюць захапленне і павагу людзей.
Ад усёй душы дзякуем за вашу штодзённую напружаную працу. Упэўнены, што ваш высокі прафесіяналізм, стойкасць і вернасць абавязку будуць садзейнічаць эфектыўнаму вырашэнню пастаўленых задач і стануць надзейнай абаронай у надзвычайных сітуацыях.
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў