1 кастрычніка – Дзень пажылых людзей

1 кастрычніка – Дзень пажылых людзей

Общество
01.10.2025
59

Паважаныя ветэраны, прадстаўнікі старэйшага пакалення!

1 кастрычніка ­разам з усёй краінай адзначаем Дзень пажылых людзей. Хоць гэтая дата ўжо трывала замацавалася ў беларускім календары, да гэтага часу даводзіцца чуць здзіўленыя пытанні: з якім святам нас віншуюць? Сталы ўзрост – што ж тут радаснага?

Але ў тым і заключаецца няпростая задача ўсіх, хто маладзейшы: зрабіць так, каб пажылыя людзі ў гэтыя дні здолелі адчуць нашы любоў і клопат, змаглі зноў паверыць, што жыццё пражыта не дарма.

Спадзяёмся, што Дзень пажылых людзей прымусіць ка-госьці ўспомніць такія простыя словы як дабро, міласэрнасць, спагада.

Віншуем усіх, хто знахо-дзіцца на заслужаным адпачынку ці працягвае працаваць, нягледзячы на ўзрост. Няхай гады не стануць падставай для засмучэння, а жыццёвых сіл хопіць надоўга!

4439cd7d-b334-5e31-952e-3707b7cc1106.jpg

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Статьи по теме: