30 чэрвеня – Дзень эканаміста. Віншаванне мясцовай улады

Власть
29.06.2017
30 чэрвеня – Дзень эканаміста. Віншаванне мясцовай улады
Паважаныя эканамісты! Віншуем вас з прафісійным святам!

Кожны, хто хоць трохі знаёмы з асаблівасцямі эканамічнай работы, ведае, што яна патрабуе не толькі высокай кваліфікацыі, але і асаблівых чалавечых якасцей - цярпення, сумленнасці і пачуцця адказнасці.

Сёння няма ніводнай сферы, у якой бы не працавалі эканамісты.  Ад эфектыўнасці вашай работы шмат у чым залежыць павышэнне ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва. Моцная эканоміка дазваляе нам накіроўваць больш сродкаў на будаўніцтва дарог, камунікацый, школ і дзіцячых садоў, забяспечваць сацыяльную абарону грамадзян.

Дзякуючы вашаму вопыту, адданасці сваёй справе прадпрыемствы, арганізацыі горада і раёна будуць эфектыўна развівацца.

Жадаем вам моцнага здароўя, натхнення ў любых пачынаннях, разумення і падтрымкі блізкіх, а таксама новых прафесійных гарызонтаў!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў. Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.

 


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений