Паважаныя святары і вернікі рымска-каталіцкай і іншых хрысціянскіх цэркваў Смаргоншчыны!

Власть
24.12.2016
Віншуем вас са святам Божага Нараджэння!

На працягу двух тысячагоддзяў Каляднае свята дорыць людзям вялікую надзею і веру. Вечныя каштоўнасці дабра і любові натхняюць нас на міласэрныя ўчынкі і дапамагаюць яшчэ глыбей спасцігнуць сэнс Евангелля, у аснове якога - бязмежная дабрыня і любоў.

Гэтыя ўрачыстыя светлыя дні аб’ядноўваюць нашы сем’і, падахвочваюць шчыра і ўважліва ставіцца да ўсіх, хто мае патрэбу ў нашай дапамозе і клопаце.

Нам усім патрэбныя простыя і вельмі важныя радасці: мір і спакой дарагіх нам людзей, упэўненасць у заўтрашнім дні, добрыя адносіны з сябрамі, калегамі і суседзямі.

Няхай Віфлеемская зорка заўсёды асвятляе нам шлях, які вядзе да дастойнага і шчаслівага жыцця. Сардэчна жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, добрага настрою, аптымізму, удачы і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Раённы савет ветэранаў.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений