9 мая – Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь

 

9 мая – Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь

Власть
08.05.2021
1244

Дарагія землякі!

Віншуем вас з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь!

Для сапраўднага грамадзяніна няма нічога больш святога і дарагога за герб і флаг роднай краіны. Гледзячы на іх, кожны з нас адчувае сябе неад'емнай часткай адзінай вялікай сям'і, імя якой  - беларускі народ.

Паважаць і шанаваць свае герб і флаг - абавязак і справа гонару кожнага беларуса. Няхай гэтыя нацыянальныя каштоўнасці асвячаюць найважнейшыя падзеі нашага жыцця, напаўняюць сэрцы высокімі пачуццямі любові да Айчыны і адказнасці за яе лёс.

У гэты святочны дзень жадаем вам, дарагія суайчыннікі, моцнага здароўя, радасці, шчасця, дабрабыту і поспехаў у працы на карысць Радзімы.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Статьи по теме: