Віншуем работнікаў і ветэранаў аддзела статыстыкі з прафесійным святам!

Віншуем работнікаў і ветэранаў аддзела статыстыкі з прафесійным святам!

Общество
23.08.2025
49

Ваша адказная і карпатлівая праца – важная ўмова стабільнага развіцця ўсёй краіны ў цэлым. Уласцівыя вам прафесіяналізм, аб’ектыўны і комплексны падыход да ўсіх вувучаемых галін быў і застаецца залогам найвышэйшай якасці статыстычных дадзеных, на аснове якіх прымаюцца важныя рашэнні.

Менавіта работнікі статыстыкі, збіраючы, апрацоўваючы, аналізуючы мноства лічбаў і дадзеных, якія адлюстроўваюць жыццё нашага грамадства, дапамагаеце кіруючым структурам і прадпрыемствам бачыць вынікі сваёй работы і імкнуцца да лепшага. Перакананы, што штодзённай упартасцю і настойлівасцю, адданасцю выбранай справе вы і ў далейшым будзеце ўносіць дастойны ўклад у працвітанне роднага краю.

Жадаем высокіх паказчыкаў у рабоце, ажыццяўлення планаў, удасканалення прафесійнага майстэрства, а таксама здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім!

IMG_0012.JPG

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў

Статьи по теме: