Акцыя “Ад усёй душы”. У сацыяльнай службе працуюць чараўнікі

 

Акцыя “Ад усёй душы”. У сацыяльнай службе працуюць чараўнікі

Галина АНТОНОВА
04.01.2024
1155
У цеплыні і шчырасці, у клопаце і любові – менавіта такой уяўляецца шчаслівая старасць. “У 100-гадовай Анісіі Смаленскай восень жыцця менавіта такая”, - зазначаюць тыя, хто ў межах дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы” прыехалі з падарункамі павіншаваць доўгажыхарку з Новым годам і Калядамі.

“Якія ж мае добрыя дзеці – і дачка Аліна, і зяць Толя, так мяне даглядаюць, каб пра ўсіх пажылых людзей так клапаціліся, - кажа Анісія Мікалаеўна гасцям, сярод якіх дырэктар УТЦСАН “Цёплы дом” Марына Нікалайчык, начальнік аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Наталія Сташко і… Дзед Мароз. У любым узросце хочацца верыць у цуды і Дзеда Мароза. І Анісія Мікалаеўна не хавае радасці ад таго, што бачыць навагодняга персанажа.

Гледзячы на галоўную гераіню сустрэчы, хочацца разгадаць сакрэт яе даўгалецця. “Наша мама загартаваная працай і жыццём. Амаль трыццаць гадоў адшчыравала ў калгасе на Вілейшчыне. Яна вельмі веруючы чалавек, - зазначае дачка Аліна Міхайлаўна. – Заўсёды жыла і жыве з Госпадам у душы. Мама ўпэўнена, што на ўсё воля Божая, таму ўвесь час  вучыць нас пакорліва прымаць жыццёвыя выпрабаванні і захоўваць аптымізм. Часам яна сама сабе здзіўляецца: “Няўжо я столькі гадоў пражыла? А ў лютым, ужо і 101 будзем адзначаць”.

На развітанне госці напомнілі: за дапамогай Анісія Мікалаеўна і яе дзеці могуць звяртацца ў сацыяльную службу. Не толькі Дзед Мароз, але і сацыяльныя работнікі часта становяцца для пажылых людзей сапраўднымі чараўнікамі.  

IMG_9567.JPG

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях


 

Статьи по теме: