Стагадовая выбаршчыца прагаласавала дома

Выборы Президента Республики Беларусь
09.08.2020
268

На выбарчым участку №27 актыўна галасавалі з самай раніцы. Сакратар участковай выбарчай камісіі Залескага сельсавета Валянціна МАРКЕВІЧ разам са сваімі памочнікамі наведалася да стагадовай Ганны Гіруць. Ганна Антонаўна, паглядаючы ў акно і назіраючы, як людзі ідуць на галасаванне, зранку чакала членаў участковай выбарчай камісіі, але, як ёй патлумачыла Валянціна Міхайлаўна, спачатку спецыяльная група наведвалася да састарэлых выбаршчыкаў у аддаленыя вёскі.

Ганна Антонаўна, нягледзячы на ўзрост, жвава цікавіцца палітычным жыццём краіны і хоча быць актыўнай удзельніцай выбарчага працэсу.

IMG_1770.JPG

IMG_1781.JPG

IMG_1785.JPG

IMG_1787.JPG

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.