Паважаныя супрацоўнікі крымінальнага вышуку, супрацоўнікі патрульна-паставой службы міліцыі, ветэраны органаў унутраных спраў!

Паважаныя супрацоўнікі крымінальнага вышуку, супрацоўнікі патрульна-паставой службы міліцыі, ветэраны органаў унутраных спраў!

Общество
05.10.2025
54

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійнымі святамі!

Крымінальны вышук і патрульна-паставая служба з’яўляюцца важнымі падраздзяленнямі міліцэйскага ведамства, аператыўнай службы, у задачы якіх уваходзяць прафілактыка, выяўленне, перасячэнне правапарушэнняў, арганізацыя розыскнай дзейнасці.

Штодня вы пацвярджаеце сваё ўменне працаваць, служыць людзям, аберагаць іх жыццё і спакой. Менавіта да вас звяртаюцца грамадзяне, калі здараецца нейкая бяда, першымі прыбываеце на месцы здарэнняў.

Словы падзякі ветэранам, вопыт і навучанне якіх сталі фундаментам службы для маладых супрацоўнікаў.

Спадзяёмся, што вашы веды і вопыт, уменне працаваць з поўнай аддачай сілаў і ў далейшым дазволяць захоўваць стабільнасць на вуліцах Смаргоншчыны, гарантаваць грамадскую бяспеку падчас правядзення грамадска-палітычных, культурна-відовішчных і спартыўных мерапрыемстваў.

Жадаем моцнага здароўя, сямейнага ладу, далейшых поспехаў у вашай цяжкай і высакароднай дзейнасці на карысць Смаргоншчыны.

IMG_0012.JPG

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Статьи по теме: