У ДУА "Дзіцячы сад №4 г. Смаргони" вялікае значэнне надаюць патрыятычнаму выхаванню, бо ў дзіцячыя гады фарміруюцца асноўныя якасці чалавека, і вельмі важна насычыць успрымальную душу дзіцяці ўзнёслымі чалавечымі каштоўнасцямі, зарадзіць цікавасць да гісторыі Беларусі.
Творчыя дасягненні дзіцячага сада №4
Общество
18.09.2025
Творчая група "Беларусачка" прыняла ўдзел у Рэспубліканскім творчым конкурсе "Табе, мой любы край", прысвечаным Дню народнага адзінства, і была ўзнагароджана Дыпломам 2 ступені. А музычны кіраўнік С.І. Райбе атрымала падзяку за захаванне традыцый нацыянальнай талерантнасці, адзінства і цэласнасці беларускага грамадства, творчае супрацоўніцтва па выхаванні ў падрастаючага пакалення патрыятычнай свядомасці, далучэнне дзяцей і падлеткаў да культурнай спадчыны беларускага народа і падрыхтоўку ўдзельнікаў.
Алена Амбрасевіч,
выхавацель дашкольнай адукацыі ДУА “Дзіцячы сад №4 г. Смаргоні”