Дарагія жыхары Смаргоншчыны!

Дарагія жыхары Смаргоншчыны!

Общество
17.09.2025
72

Віншуем вас з Днём народнага адзінства!

У гісторыі Беларусі было нямала падзей і выпрабаванняў, якія вызначалі яе далейшы лёс. І менавіта адзінства народа рабілася той сілай, якая вяла краіну да перамогі, рабіла яе моцнай і незалежнай. Векавое сяброўства народаў, адданасць нашай вялікай і малой Радзіме, любоў да сваёй сям’і, блізкіх – гэта тыя каштоўнасці, на якіх трывала стаіць Беларусь. Так было і так будзе!

Мы ведаем, што поспех краіны залежыць ад паспяховага развіцця рэгіёну, ад імкнення кожнага жыхара Беларусі змяніць жыццё да лепшага. У нашых сілах умацаваць патэнцыял краю, зрабіць яго шчаслівым, дзе гарады і вёскі становяцца прыгожымі і камфортнымі, дзе хочацца жыць, вучыцца, працаваць, ствараць сем’і і выхоўваць дзяцей. Верым, што разам мы гэтага даб’ёмся!

Жадаем вам здароўя, міру і дабрабыту!

IMG_0012.JPG

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Статьи по теме: