Фестываль, дзе гісторыя сустракаецца з мастацтвам

Фестываль, дзе гісторыя сустракаецца з мастацтвам

Общество
08.08.2025
365

9 жніўня старажытныя муры Крэўскага замка ажывуць ад гоману і музыкі – тут пройдзе традыцыйны фестываль-кірмаш «Кераміка Крэва».

Арганізатары – райвыканкам, раённы Цэнтр культуры і гісторыка-краязнаўчы музей – абяцаюць сапраўднае свята народных традыцый.

Чаго чакаць?

Усё пачнецца апоўдні тэатралізаваным дзеяннем, якое перанясе гледачоў у часы гістарычнага мінулага Крэва. Галоўным упрыгожаннем свята стане конкурс майстроў-керамістаў, якія з’язджаюцца на фестываль з усіх куткоў Беларусі, каб паказаць сваё майстэрства. Аматараў гісторыі чакаюць экскурсіі па замку і ў народны музей Крэўскай школы.

Музычная палітра

Музычная частка фестывалю абяцае прынесці толькі станоўчыя ўражанні: фолк-гурт «Лад» з Брэста падорыць сучаснае выкананне народных песень, «Уладар» з Ваўкавыска зачаруе магутнымі галасамі сваіх вакалістаў, а «Талер» з Ліды, «Вечарынка» з Іўя і «Хутарок» са Сморгоні дапоўняць свята аўтэнтычным фальклорам. 

Чароўныя пляцоўкі

На кірмашы «Горад майстроў» можна будзе не толькі ўбачыць, але і набыць сапраўдныя шэдэўры народных рамёстваў. Атмасферу дапоўняць яўрэйская аптэка «Чароўны ўзвар» і майстар-класы па вырабах з гліны. А забаўляльныя пляцоўкі «Крэўскі талер» і «Разнасолы» сумаваць гасцям фестывалю не дазволяць. Гэта будзе дзень, калі гісторыя, мастацтва і весялосць злучацца на адной пляцоўцы.

89ksdqw27dx2angtsvwaa28sr97l2vao.jpg

Сяргей ЮРЭВІЧ

Фота з  архіва рэдакцыі

Статьи по теме: