Віншуем вас з прафесійным святам!
Паважаныя работнікі і ветэраны чыгуначнай галіны!
Чыгуначны транспарт адыгрывае важнейшую ролю ў сацыяльна-эканамічным развіцці нашай краіны, забеспячэнні камфортных і бяспечных падарожжаў пасажыраў, аператыўных і надзейных грузаперавозак.
Праца чыгуначнікаў аб’ядноўвае людзей самых розных спецыяльнасцей, але ўсе напрамкі іх дзейнасці вельмі важныя і запатрабаваны ў галіне. Мы шчыра дзякуем кожнаму работніку чыгуначнага комплексу за прафесіяналізм, адказнасць, вялікі ўклад у развіццё і забеспячэнне чыгуначных перавозак, удасканаленне сэрвісу і павышэнне транспартнай бяспекі.
Асаблівыя словы ўдзячнасці адрасуем паважаным ветэранам, якія служаць сапраўдным прыкладам для маладых спецыялістаў, перадаюць ім назапашаны вопыт і каштоўныя веды.
У гэты святочны дзень жадаем вам здароўя, міру і дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў