У гасцях выхаванцаў лагера “Юнацтва” – паэтэса Ала Клемянок

У гасцях выхаванцаў лагера “Юнацтва” – паэтэса Ала Клемянок

Общество
31.07.2025
201

У межах рэспубліканскай інфармацыйна-асветніцкай акцыі “Крок да поспеху” ў раённым выхаваўча-аздараўленчым лагеры “Юнацтва” на базе Залескай сярэдняй школы адбылася сустрэча з журналістам, паэтэсай, лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Цёткі, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Алай Клемянок.

Ала Леанідаўна пранікнёна і захапляльна расказала выхаванцам пра гістарычныя мясціны Смаргонскага раёна. Кожны з аповедаў пра славутыя Кушляны, Залессе, Жодзішкі аздабляўся вершамі і песнямі як уласнага сачынення, так і на словы, музыку яе любімых сучасных беларускіх паэтаў і кампазітараў. У гэтых творах чуліся не толькі трапныя гукі роднай мовы, але і чароўныя гукі навакольнага асяроддзя, гукі яе душы.

Для нашай славутай зямлячкі “мова як пароль: калі на сваёй загаворыш, людзі адкрываюцца”. Ад сустрэчы дзеці не проста атрымалі карысную інфармацыю, яны натхніліся на раскрыццё сваіх уласных талентаў, а некаторыя, магчыма, зрабілі яшчэ адзін крок да сваёй будучыні.

25.jpg

ала.jpg

алла 1.jpg

алла3.jpg

Таццяна Грышкевіч,

выхавальнік лагера “Юнацтва”

Статьи по теме: