Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Паважаныя работнікі гандлю, ветэраны галіны!
Гандаль – адзін з найважнейшых сектараў эканомікі. Па стане галіны прынята меркаваць пра развіццё рэгіёна, пра ўзровень жыцця насельніцтва.
Дзякуючы вашым намаганням якасць абслугоўвання на Смаргоншчыне ў апошнія гады значна палепшылася. Шырокі асартымент, разумныя цэны, выбар розных умоў аплаты, даступная інфармацыя пра правы спажыўцоў – гэтыя фактары дазваляюць гандлёвай галіне нашага рэгіёна адпавядаць запытам людзей.
Дзякуй за вашу штодзённую карпатлівую працу, за тое, што вы працягваеце клапаціцца пра павышэнне культуры абслугоўвання насельніцтва, імкнецеся разнастаіць асартымент тавараў, рэалізуеце перспектыўныя планы, укараняеце сучасныя метады і формы працы.
Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, міру і дабра, поспехаў у прафесійнай дзейнасці.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў