“Спадчына вызваліцеляў у дасягненнях незалежнай Беларусі”: урачысты мітынг адбыўся ў Смаргоні

“Спадчына вызваліцеляў у дасягненнях незалежнай Беларусі”: урачысты мітынг адбыўся ў Смаргоні

Общество
03.07.2025
276

Кветкі, традыцыйныя сімвалічныя стужачкі – на святочным адзенні ўдзельнікаў урачыстасці, Дзяржаўныя сцягі, а таксама сімволіка прадпрыемстваў і арганізацый Смаргоншчыны – па ўсім было відаць, што Смаргонь адзначае галоўнае нацыянальнае свята - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

У святочнай калоне - прадстаўнікі мясцовай улады, працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый горада, грамадскіх аб’яднанняў, супрацоўнікі міліцыі МНС, ваеннаслужачыя, моладзь і дзеці. Яны прайшлі па галоўнай вуліцы з ваенным аркестрам і накіраваліся на цэнтральную плошчу горада, каб разам прыняць удзел у мітынгу, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 81-ай гадавіне  вызвалення  Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 изображение_viber_2025-07-03_12-09-28-319.jpg

изображение_viber_2025-07-03_12-11-00-493.jpg

изображение_viber_2025-07-03_12-12-26-386.jpg

изображение_viber_2025-07-03_12-13-27-257.jpg

изображение_viber_2025-07-03_12-14-37-269.jpg

- Сённяшняе свята ўвасабляе ў сабе мужнасць і гераічнае мінулае нашага народа, з’яўляецца яркім сведчаннем самаахвярнасці і любові да Радзімы, - зазначылі вядучыя ўрачыстасці Вікторыя Камінская і Ганна Сабінская. - Сёння мы ўшаноўваем родную краіну, родны край, якія любім і якімі ганарымся. Гісторыя нашай краіны стваралася многімі пакаленнямі моцных і таленавітых людзей. Іх праца, перамогі, подзвігі, адкрыцці і поспехі выклікаюць пачуццё гонару за сваю краіну.

У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў узнялі Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.

Ганаровае права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена старшыні райвыканкама Генадзію Харужыку, начальніку Смаргонскай пагранічнай группы, палкоўніку Андрэю Волкаву і выпускніцы 2025 года Крэўскай сярэдняй школы,  якая атрымала 398 балаў на выпускных іспытах Ганне Капыш.

изображение_viber_2025-07-03_12-16-46-688.jpg

изображение_viber_2025-07-03_12-17-17-492.jpg

изображение_viber_2025-07-03_12-18-11-474.jpg

изображение_viber_2025-07-03_12-19-00-573.jpg

изображение_viber_2025-07-03_12-19-36-612.jpg

изображение_viber_2025-07-03_12-20-55-435.jpg

изображение_viber_2025-07-03_12-21-50-163.jpg

изображение_viber_2025-07-03_12-23-41-783.jpg

изображение_viber_2025-07-03_12-24-41-078.jpg

изображение_viber_2025-07-03_12-25-12-362.jpg

изображение_viber_2025-07-03_12-25-41-657.jpg

Са словамі святочнага прывітання да прысутных звярнуўся старшыня Смаргонскага райвыканкама Генадзій Харужык: “Сёння мы з асаблівым пачуццём гонаруі падзякі адзначаем два непарыўна важныя важныя даты ў гісторыі нашай Радзімы – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 81-годдзе вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэтыя падзеі назаўсёды ўпісаны залатымі лічбамі ў летапіс беларускага народа.

За больш чым восемдзесят гадоў наша краіна паўстала з руін і ператварылася ў эканамічна развітую, сацыяльна арыентаваную дзяржаву з высокім узроўнем жыцця і дабрабыту. Сёння мы ганарымся дасягненнямі суверэннай Беларусі, яе шматвекавой гісторыяй, багатай нацыянальнай культурай, традыцыямі, прыроднай спадчынай і ўпэўнена глядзім у будучае”.

 изображение_viber_2025-07-03_12-26-59-899.jpg

изображение_viber_2025-07-03_12-27-55-766.jpg

изображение_viber_2025-07-03_12-30-44-734.jpg

изображение_viber_2025-07-03_12-32-46-869.jpg

3 ліпеня беларусы традыцыйна  ўшаноўваюць подзвіг тых, хто паўстаў на абарону беларускай зямлі ў час фашысцкай навалы, не ўпалі духам, не скарыліся, прынеслі мір і супакой. Іх вялікі подзвіг - невычэрпная крыніца духоўнай сілы. Памяць аб страшнай вайне не можа згаснуць: яна навекі ўпісана ў гісторыю кожнай беларускай сям’і.

Пасля мітынгу ўдзельнікі ўрачыстасці ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым воінам і партызанам.

изображение_viber_2025-07-03_12-36-11-326.jpg

изображение_viber_2025-07-03_12-36-42-425.jpg

изображение_viber_2025-07-03_12-37-12-276.jpg

изображение_viber_2025-07-03_12-37-53-057.jpg

изображение_viber_2025-07-03_12-38-16-995.jpg

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

Статьи по теме: