Тыдзень дабрыні і міласэрнасці прайшоў у Асінаўшчызненскай пачатковай школе

 

Тыдзень дабрыні і міласэрнасці прайшоў у Асінаўшчызненскай пачатковай школе

Общество
04.12.2023
382
У гэтым годзе вучні першага класа актыўна прымалі ўдзел у мерапрыемствах тыдня. Яны паказалі, як умеюць клапаціцца пра сваіх малодшых сяброў з дзіцячага сада: дапамагалі ім апранацца на прагулку, ачышчалі дзіцячую пляцоўку ад снегу.

Вельмі цікава прайшла гадзіна добразычлівасці “Рабіць дабро – гэта здорава”. Першакласнікі разам з вучнямі другога класа пазнаёміліся з гісторыяй слова “дабро”, успомнілі станоўчых казачных герояў. Працуючы ў парах, выбіралі і тлумачылі прыказкі пра дабрыню, гулялі ў гульні “Пераўтварэнні”, “У кожным харошае”, “Сябар сябру”, “Станьце дзеці, станьце ў круг…”. У канцы мерапрыемства вучні першага класа падарылі другакласнікам падарункі.

Падчас тыдня стартавала акцыя “Пакармі птушак”, якая будзе працягвацца да самай вясны. Разам з бацькамі   хлопчыкі і дзяўчынкі змайстравалі кармушкі. Некаторыя з іх павесілі каля школы. Дзеці прыносяць корм і з вялікім жаданнем кожны дзень пасля заняткаў бягуць да кармушак. Заўважылі, што самыя частыя госці – сінічкі, а любімае іх лакамства – сала.

Была праведзена экалагічная акцыя “Зберажом лясную прыгажуню”, у межах якой вучні выпусцілі і расклеілі лістоўкі, дзе заклікалі дарослых і дзяцей самавольна не высякаць елак у лесе.

Навучэнцы зрабілі вывад, што добрыя справы прыносяць не толькі карысць іншым людзям, але і вялікае задавальненне для іх саміх. Тыдзень добрых спраў закончыўся, а ланцужок дабра працягваецца.

Дапамога птушкам.jpg

Дапамога птушкам.

Здорава папрацавалі.jpg

Здорава папрацавалі.

У ходзе акцыі “Зберажом лясную прыгажуню”.jpg

У ходзе акцыі “Зберажом лясную прыгажуню”.

Наталля Паржон,

класны кіраўнік першага класа

Асінаўшчызненскай пачатковай школы.


Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях

 


Статьи по теме: