“Крэўскі замак: калі гісторыя ажывае…”. «Ноч музеяў» прайшла ў Смаргоні (фотарэпартаж)

Общество
21.05.2022
Вечарам 20 мая на “ноч музеяў” у Смаргонь прыехаў…  сам кароль Польшчы Уладзіслаў ІІ  Ягайла. А яшчэ яго брат Вітаўт – вялікі князь літоўскі, князь Друцкі і Соф’я Гальшанская. Тэатралізаваным прадстаўленнем распачалося мерапрыемства ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі.

У ролі караля Ягайлы выступіў наш зямляк, заслужаны артыст Беларусі Віктар Цыркуновіч, Соф’і Гальшанскай – Вольга Жалезкая, салісты Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.

Для аматараў гісторыі Сярэднявечча сапраўдным падарункам стала выступленне Юрыя Усціновіча, гісторыка, які прадстаўляў рыцарскі клуб “ Полацкі звяз”. Прысутным ён забяспечыў цікавы “палёт” у мінулае, прапанаваў паўдзельнічаць у сярэднявечных забавах. Мелодыі, якія выконваў на дудзе і гуслях Алесь Чумакоў, стварылі атмасферу таямнічасці.

Была арганізавана і выстава-продаж тавараў, якія стварылі мясцовыя і прыезджыя майстры.

IMG_8442.JPG

IMG_8445.JPG

IMG_8451.JPG

IMG_8457.JPG

IMG_8466.JPG

IMG_8483.JPG

IMG_8492.JPG

IMG_8498.JPG

IMG_8504.JPG

IMG_8509.JPG

IMG_8513.JPG

IMG_8519.JPG

IMG_8526.JPG

IMG_8540.JPG

IMG_8546.JPG

IMG_8548.JPG

IMG_8557.JPG

IMG_8561.JPG

IMG_8564.JPG

IMG_8565.JPG

IMG_8568.JPG

IMG_8569.JPG

IMG_8571.JPG

IMG_8580.JPG



Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений