Займальны марафон да Дня роднай мовы

Мэта дасягнута!
Дзеці працавалі з лэпбукам “Беларускія фразеалагізмы”. Цікавай была работа з крыжаванкай “Часціны мовы”. Вучні паспрабавалі свае сілы ў ролі перакладчыкаў. Каманды паказалі выдатныя веды ў інтэрактыўнай віктарыне “Падарожжа па родным краі”. Удзельнікам асабліва спадабалася музычнае заданне “Спяваем беларускія песні”.
Да мерапрыемства вучні выканалі хатняе заданне творчага характару: зрабілі кніжкі-малышкі, міні-лэпбукі, склалі рэбусы і крыжаванкі, гульні-разразанкі. Усе работы былі прадстаўлены ў школьнай бібліятэцы на выставе, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы.
Любоў да роднага краю і Радзімы пачынаецца з любові і пашаны роднай мовы.

Творчыя работы навучэнцаў.

Збіраем выказванне пра родную мову.

Гульня "Перакладчыкі".

Група вучняў з заданнем справілася.

Маленькія мовазнаўцы.
Таццяна Петрусевіч, класны кіраўнік 4 Б класа гімназіі г. Смаргоні.

