У парафіі Святога Міхаіла Арханёла падвялі вынікі конкурсу “Адвэнтовы вянок маёй сям’і”

 

У парафіі Святога Міхаіла Арханёла падвялі вынікі конкурсу “Адвэнтовы вянок маёй сям’і”

Общество
25.12.2021
1405

“Адвэнтовы вянок маёй сям’і” – так называўся конкурс, які напярэдадні Калядаў праводзіўся ў парафіі Святога Міхала Арханёла. 

IMG_9792.JPG

Сямён ВІТКОЎСКІ, Максім СТАНКЕВІЧ, Дамінік КЛАЧКО, Мілана УСАРЭВІЧ з сястрой Ірынай БАРЦЭВІЧ.

Парафіяне актыўна далучыліся да ўдзелу у конкурсе. 43 адвэнтовыя вянкі былі прадстаўлены для галасавання.

IMG_9758.JPG

IMG_9763.JPG

IMG_9761.JPG

“Каб вызначыць лепшую работу, мы не стваралі адмысловае журы, - зазначыла сястра Ірына Барцэвіч. – Лепшыя работы вызначалі самі вернікі, якія прыходзілі ў араторый, увачавідкі бачылі работы і галасавалі за тую, якая найбольш спадабалася. У галасаванні прынялі ўдзел больш за 300 чалавек”.

Найбольшую колькасць галасоў набраў адвэнтовыя вянок Міланы Усарэвіч і яе сям’і. На другім месцы аказаліся дзве работы (яны набралі аднолькавую колькасць галасоў), якія на конкурс прадставілі Дамінік Клачко і Максім Станкевіч.  На трэцім месцы – работа Сямёна Віткоўскага і яго сям’і.

IMG_9757.JPG

Пераможца і прызёры адзначаны памятнымі падарункамі і дыпломамі за І, ІІ і ІІІ месца. Узнагароды ўручылі ксёндз-пробашч парафіі Павел Шчарбіцкі і сястра Ірына Барцэвіч.

Астатнія работы таксама былі адзначаны дыпломамі і салодкімі падарункамі. На дыпломе – своеасаблівы наказ вернікам: “Нараджэнне Есуса Хрыста дорыць подых дабрыні і цяпла, бо акунае нас у клімат Святой Сям’і. Гэта свята дапамагае ўсвядоміць важную для нас праўду – Бог прысутнічае сярод нас!”.

IMG_9778.JPG

Традыцыйны дабрачынны кірмаш адбыўся ў парафіі Святога Міхаіла Арханёла 19 снежня. Святочныя пернікі і падзелкі падрыхтавалі дзеці разам з сястрой  Веранікай БЛІЗНЮК. Грошы, атрыманыя падчас кірмашу пойдуць на патрэбы дзіцячага хору парафіі і дзявочага клуба. 

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.