Ажыўшыя старонкі Мінулага

 

Ажыўшыя старонкі Мінулага

Общество
13.11.2021
699
“Мядзведзь Барута і абаранкавыя гісторыі” – так называецца новая анімацыйная праграма для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, распрацаваная супрацоўнікамі Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея.

2.jpg

Не сакрэт, што гісторыя нашага горада багатая і разнастайная. Нам ёсць чым ганарыцца і пра што расказаць новаму падрастаючаму пакаленню. Музей беражліва захоўвае гістарычную спадчыну і з вялікай асалодай дзеліцца сваімі ведамі. З мэтай зрабіць паход у музей цікавым, забаўляльным, а галоўнае – запамінальным, была распрацавана праграма для маленькіх наведвальнікаў. З яе дапамогай дзеці змогуць пабываць на смаргонскім кірмашы, дзе ў гульнёвай форме пазнаёмяцца з гісторыяй горада. На свае вочы ўбачаць прылаўкі з вырабамі народных майстроў, сустрэнуцца з сапраўдным мядзведзем і паўдзельнічаюць у кірмашовых забавах, а таксама пачастуюцца прысмакамі, якія праславілі Смаргонь на ўсю краіну і за яе межамі.

Мядзведзь Барута і яго настаўнік, а таксама супрацоўнікі Смаргонскага музея запрашаюць на анімацыйную праграму. Наведванне ажыццяўляецца па папярэдняй замове па тэлефонах: (801592) 3-88-49, 3-88-52.

Таццяна МАЦКЕВІЧ,

навуковы супрацоўнік УК “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей”.