26 верасня – Дзень машынабудаўніка

 

26 верасня – Дзень машынабудаўніка

Общество
26.09.2021
3498

Паважаныя работнікі і ветэраны машынабудаўнічай галіны!

Прыміце віншаванні з прафесійным святам.

Машынабудаванне - аснова прамысловага каркаса любой краіны, яе матэрыяльны і эканамічны рэсурс.

У Смаргоні машынабудаванне традыцыйна з'яўляецца адной з прыярытэтных галін прамысловасці, якая ўносіць важкі ўклад у фарміраванне даходнай часткі бюджэту, спрыяючы вырашэнню сацыяльных задач раёна, з’яўляецца гонарам Смаргоншчыны і падмуркам для далейшага развіцця раёна.

Паважаныя машынабудаўнікі, ветэраны галіны! Жадаем стабільнасці, поспеху ў вырашэнні пастаўленых задач, міру і згоды вам і вашым блізкім.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённы выканаўчы камітэт.