Свята вёскі “З любоўю і павагай да людзей”

 

Свята вёскі “З любоўю і павагай да людзей”

Общество
10.08.2021
2288
8 жніўня адбылося свята вёскі Данюшава пад назвай “З любоўю і павагай да людзей”, падрыхтаванае супрацоўнікамі філіяла “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” сумесна з ксяндзом данюшаўскай парафіі Уладзіславам Сурвілам.

017.JPG

021.JPG

023.JPG

024.JPG

035.JPG

Дзеянне разгарнулася перад Святой Імшой на пляцоўцы каля касцёла Найсвяцейшай Троіцы. Госці мерапрыемства мелі магчымасць даведацца пра гісторыю вёскі і касцёла, пабудаванага з дрэва ў 1809 годзе, пазнаёміцца з кніжнымі навінкамі, атрымаць літаратуру і стаць чытачамі бібліятэкі. Радасны настрой  стварыла выступленне народнага ансамбля песні і танца “Крыніцы” Ашмянскага раённага Цэнтра культуры. Удзельнікі калектыву падаравалі цудоўную канцэртную праграму “Спявай душа!”, якая ўразіла прысутных душэўнасцю і шчырасцю. Працягнулася ўрачыстасць у касцёле.

Падчас свята працавалі атракцыёны, гандлёвыя рады, была аформлена тэматычная фотазона, на якой кожны меў магчымасць сфатаграфавацца.

041.JPG

050.JPG

054.JPG

060.JPG

061.JPG


Кацярына ВАРАНІШЧА.

Фота Антона ВАРАНІШЧА.