Партызанскі летапіс сям’і: як фотаздымкі і медалі Андрэя Мускага ажыўляюць гераічнае мінулае

Партызанскі летапіс сям’і: як фотаздымкі і медалі Андрэя Мускага ажыўляюць гераічнае мінулае

Общество
08.05.2025
174

У кожнай хаце, дзе беражліва захоўваюць гісторыю сям’і, нібы жыве нязгасная свечка памяці – яна асвятляе мінулае, сагравае сучаснасць і паказвае шлях будучым пакаленням. Для «галінак» з радаводу МУСКІХ такой свечкай стаў подзвіг іх ​​бацькі, дзеда і прадзеда, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Андрэя МУСКАГА, чыё імя гучыць у хатніх аповедах, чые фотаздымкі беражліва захоўваюць у старым альбоме, а медалі і ордэн Айчыннай вайны да гэтага часу нагадваюць пра яго мужнасць.  

IMG_7672.JPG

У іх доме вайна – не проста старонка падручніка, а частка сямейнай душы, перададзеная праз успаміны пра баі і ціхі сум у вачах тых, хто памятае яго жывым. Як захаваць сувязь з сапраўдным героем? Як ператварыць памяць у жывую традыцыю? Гісторыя сям’і Андрэя Мускага  – гэта не проста даніна павагі роднаму чалавеку, а шчыры дыялог пакаленняў, дзе мінулае становіцца мастком у сённяшні дзень, нагадваючы: пакуль жывая гісторыя, жывы і той, хто яе стварыў.

IMG_7470 А.jpg

Андрэй Мускі нарадзіўся ў Хаустах у 1924 годзе. Падчас вайны гэта частка Смаргоншчыны ператварылася ў партызанскі край. У хату Мускіх на ўскрайку лесу пастаянна наведваліся партызаны з 2-й брыгады імя Суворава. Андрэй разам са старэйшым братам Уладзімірам выконвалі партызанскія заданні. Адразу ў партызанскі атрад патрапіць не маглі, бо не мелі зброі.

«У чэрвені 1943 года падышлі да Смаргоні перадавыя атрады Чырвонай Арміі. Пачалася пераправа праз Вілію. Сярод партызанаў было нямала мясцовых хлопцаў – з Вайнідзенят, Перавозаў, Перавесся. Яны падказалі, дзе лепш перайсці раку, - успамінае Аляксандр Мускі, сын Андрэя Пятровіча. – Тата ўдзельнічаў у вызваленні Смаргоні, змагаўся з разрозненымі групамі фашыстаў, якія спрабавалі прарвацца на захад, па  той бок лініі фронту, з паліцаямі і здраднікамі, якія не паспелі ўцячы са сваімі гаспадарамі. А пасля быў пераможны май, і радасць ад таго, што, нарэшце, выпрабаванне вайной скончыцца!»

9 мая.jpg

Андрэя Мускага ў Смаргоні ведалі не толькі як ветэрана Вялікай Айчыннай вайны. Больш за 40 гадоў ён прысвяціў рабоце ў «Светлым шляху». Быў сярод пачынальнікаў газетнай справы ў нашым раёне. Уладкаваўся на працу ў газету ў 1947 годзе. Спачатку быў літсупрацоўнікам, пазней – адказным сакратаром. Пісаў летапіс смаргонскага краю, а сямейны летапіс Мускіх прадаўжаюць ствараць дзеці, унукі і праўнукі, які захоўваць памяць пра мужнага партызана і таленавітага журналіста.

IMG_7449.JPG

IMG_7460.JPG

Галіна АНТОНАВА

Фота аўтара і з архіва сям'і Мускіх

Статьи по теме: