Сонца клікала людзей да гандлевых палатак, выглядаючы з-за аблачын

 

Сонца клікала людзей да гандлевых палатак, выглядаючы з-за аблачын

Общество
03.07.2021
2182
3 ліпеня падчас святочных гулянняў у гарадскім парку Смаргоні бойка працаваў гандаль. Да некаторых гандлёвых палатак утвараліся чэргі. Людзі вельмі добра куплялі прахаладжальныя напіткі, марожанае, паколькі пахмурны дзень пакрысе станавіўся сонечным. Сонца раз-пораз выглядвала з-за аблачын, лашчачы гараджан і гасцей свята сваёй залацістай усмешкай.

Каля некаторых палатак смажыліся шашлыкі – прыемны пах вецер разносіў па наваколлі. У адным месцы нават стаяла паходная армейская кухня. Зводдаль ад палатак размясціліся столікі, месцы за якімі былі занятыя. Людзі, якія прыйшлі на свята, адпачывалі, размаўлялі аб нечым, смяяліся, падсілкоўваючыся ў цяні дрэў.

IMG_3329.JPG

IMG_3350.JPG

IMG_3364.jpg

IMG_3378.JPG

IMG_3389.JPG

IMG_3396.JPG

IMG_6302.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.