Талентам трэба дапамагаць

 

Талентам трэба дапамагаць

Общество
04.07.2021
678
Пяць выхаванцаў школы мастацтваў імя М. К. Агінскага – актыўныя ўдзельнікі мастацка-творчых мерапрыемстваў – атрымаюць пасведчанне спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і матэрыяльную дапамогу. Урачыстае ўзнагароджанне адбудзецца 3 ліпеня ў гарадскім амфітэатры. Знаёмцеся з таленавітымі дзецьмі Смаргоні...

4.jpg

Аляксандра Дубовік “цымбальная зорачка” школы, выхаванка настаўніцы Вольгі Грагоўскай. Дзяўчынка валодае добрымі музычнымі дадзенымі. Шмат выступае на канцэртах (як сольна, так і ў ансамблі). Творчыя дасягненні Аляксандры адзначаны ўзнагародамі, самая важкая з якіх дыплом ІІІ ступені на Рэспубліканскім адкрытым конкурсе выканаўцаў на народных інструментах імя Жыновіча.

Ксюша Антонова.jpg

У школу мастацтваў, на аддзяленне струннасмычковых інструментаў па спецыяльнасці “Скрыпка”, Ксенія Антонава паступіла ў 2017 годзе. Дадаткова дзяўчынка займаецца эстрадным вакалам у настаўніцы Таццяны Елізаравай. Паспяхова ўдзельнічае ў конкурсах рознага ўзроўню, прымае актыўны ўдзел у канцэртнай дзейнасці як салістка, так і ў складзе ўзорнага струннага ансамбля “Завадныя смычкі”.

3.jpg

Юная баяністка Ірына Мышук – выхаванка настаўніцы Аляксандры Кулагінай – займаецца ў школе чатыры гады. Творчая, мэтанакіраваная вучаніца, зарэкамендавала сябе як перспектыўны выканаўца. Пастаянная ўдзельніца канцэртаў і конкурсаў. 

2.jpg

Толькі два гады адвучылася ў школе мастацтваў Анастасія Худакова па спецыяльнасці “Домра” (настаўніца Наталля Бычкоўская), а на яе рахунку ўжо шэраг паспяховых выступленняў на конкурсах. Адказная, дысцыплінаваная, актыўная, мэтанакіраваная – так характарызуюць дзяўчынку педагогі.

1.JPG

Дзяніс Кузьмін пакуль адзіны вучань школы мастацтваў, хто за сваю працу і талент у другі раз атрымае матэрыяльную дапамогу са спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Дзяніс сёлета скончыў школу мастацтваў па спецыяльнасці “Баян”. Актыўны ўдзельнік канцэртнай дзейнасці як саліст, так і ў складзе ўзорнага ансамбля народнай музыкі “Гулянок”.

Аляксандра ЦЫБОЎСКАЯ.

Фота з архіва школы мастацтваў.