Талакой рыхтуем Крэўскі замак да наведвання турыстаў

 

Талакой рыхтуем Крэўскі замак да наведвання турыстаў

Общество
26.05.2021
1961
Адна з “перлін” Смаргоншчыны – Крэўскі замак – у новым абліччы неўзабаве пачне прымаць наведвальнікаў. Рэстаўратары ўжо з’ехалі з Крэва, узнавіўшы другую сцяну замка. А 26 мая на суботнік тут сабраліся работнікі ўстаноў культуры, міжгаліновага цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый і дзяржаўных органаў Смаргонскага раёна, а таксама прадстаўнікі Крэўскай школы і сельсавета.

IMG_1401.JPG

IMG_1361.JPG

IMG_1398.JPG

Як адзначыла галоўны спецыяліст аддзела культуры райвыканкама Ганна Ханевіч, людзі прыбіраюць тэрыторыю, збіраюць каменне, ставяць агароджу ў месцы, дзе хадзіць небяспечна, добраўпарадкаваць тэрыторыю, сеяць траву.

IMG_1366.JPG

IMG_1377.JPG

IMG_1384.JPG

IMG_1392.JPG

- З 1 чэрвеня мы плануем увесці Крэўскі замак у турыстычны зварот, - зазначыла дырэктар Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея Алена Бобіна. – Пры нашым музеі будзе існаваць сектар гісторыі Крэўскага замка, у склад якога будуць уведзены тры штатныя адзінкі: загадчык сектара, малодшы навуковы супрацоўнік і прыбіральшчык тэрыторыі. Прыкладна ў ліпені ў Крэве будзе абсталявана працоўнае месца, туалеты і пункт рэалізацыі сувенірнай прадукцыі. Будуць праводзіцца экскурсіі і розныя культурныя мерапрыемствы.

Звонку замак можна будзе агледзець бясплатна, а каб патрапіць унутр і заказаць экскурсію, трэба будзе заплаціць. Крэўскі Дом культуры па папярэдняй дамоўленасці ажыццяўляе на тэрыторыі замка платную паслугу – тэатральнае прадстаўленне “Цені Крэўскага замка”.

Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей прапаноўвае і турыстычны маршрут “Старажытны шлях”, адзін з аб’ектаў якога - Крэўскі замак.

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

Статьи по теме: