Ад прадзедаў спакон вякоў…

 

Ад прадзедаў спакон вякоў…

Общество
19.05.2021
1108
Без глыбокай павагі да нацыянальнай культурнай спадчыны немагчыма выхаваць грамадзяніна-патрыёта. А ў беларускага народа надзвычай багатая духоўная спадчына.

У Беларусі налічваецца больш за 9 тысяч музеяў. У іх ліку і школьныя музеі – гонар любой школы.

Школьны музей – своеасаблівая святыня, візітоўка, з якой знаёмяць дарагіх гасцей. Але ў першую чаргу гэта цэнтр вучэбна-выхаваўчай і фальклорна-краязнаўчай работы.

18 мая - Міжнародны дзень музеяў. У гэты дзень народны гісторыка – этнаграфічны музей  «Горад майстроў» сярэдняй школы №5 г. Смаргоні адчыніў дзверы для многіх наведвальнікаў. Цікава і захапляльна правяла падарожжы ў мінулае загадчык музея Людміла Мусіенка. Аповед пра гісторыю нашага горада, знакамітую «Мядзведжую акадэмію» заахвоціў многіх вучняў. Па брукаванай дарозе яны трапілі ў горад майстроў: завіталі ў карчму, наведалі майстэрню гарбара, дворык ганчара, пякарню, якая славілася выпечкай абаранкаў, пабывалі ў сялянскай хаце.

На другі бок вуліцы раскінуўся кірмаш. Тут знайшлі сваё месца побытавыя рэчы беларусаў.

Сямікласнікі пасля вывучэння твора У. Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі» мелі магчымасць пазнаёміцца з прадметамі, апісанымі ў творы, патрымаць у руках і расказаць пра іх.

Конкурс «Этнаграфічны турнір» і інтэлектуальная гульня «Бабулін куфэрак» выклікалі вялікую цікавасць сярод наведвальнікаў. Па вачах дзяцей было бачна, што ім спадабалася ўсё.

71b5eca5b62_0-02-0a-40e9f55ccf05be944c51bc98a2e27c7505290eaeaa6326c9bbc53615f54ce03b_3c9bb9c5.jpg

72bcc29aa40_Новый рисунок (2).png

17903dfddee_Новый рисунок (3).png

Валянціна Трайковіч,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

сярэдняй школы №5.

Статьи по теме: