15 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорта

 

15 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорта

Общество
14.05.2021
1462
Паважаныя спартсмены, трэнеры і ўсе прыхільнікі здаровага ладу жыцця! Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!

Гэта свята па праву лічаць сваім тыя, хто абраў фізічную культуру і спорт прафесіяй, і тыя, хто проста прытрымліваецца здаровага ладу жыцця.

Сёння спорт з’яўляецца адным з галоўных прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. Ён аб’ядноўвае ўсіх, хто любіць фізічную культуру, хто імкнецца стаць моцным духам і целам незалежна ад прафесіі і ўзросту.

Смаргонская зямля выхавала выдатных спартсменаў, удзельнікаў і пераможцаў розных турніраў.

Выказваем словы асаблівай падзякі людзям, якія прысвяцілі сваё жыццё фізічнай культуры і спорту, выхавалі нямала знакамітых спартсменаў. Поспехаў вам ва ўсіх справах і пачынаннях, яскравых перамог.

У гэты святочны дзень жадаем усім спартсменам і прыхільнікам здаровага ладу жыцця невычэрпнай бадзёрасці і маладосці, вялікіх творчых поспехаў у высакароднай справе развіцця фізічнай культуры і спорту, аптымізму і моцнага здароўя.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Статьи по теме: