Родная мова – цудоўная мова!

У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры  ва ўстанове праведзены конкурс чытальнікаў “Маё любімае беларускае слова”. Для навучэнцаў VII-VIII класаў прайшло літаратурнае свята, прысвечанае 125-й гадавіне з дня нараджэння вядомага беларускага байкапісца і драматурга К.Крапівы. Навучэнцы пачатковых класаў з задавальненнем прынялі ўдзел у турнір-віктарыне “Роднае слова” і выканалі  заданні, якія былі прапанаваны ў турах “Лінгвістычны спрынт”, “Адгадай мелодыю”, “Спяшайся бачыць”, “Пазнай твор”, “Далей, далей, далей …”, а таксама прадэманстравалі свае мастацкія здольнасці падчас выставы “Беларускія народныя казкі”. Выхавацелі дашкольнай  адукацыі для маленькіх выхаванцаў чыталі на працягу тыдня беларускія казкі, забаўлянкі, гутарылі пра знакамітых людзей зямлі беларускай. У бібліятэцы аформлена выстава “Родная мова - крыніца празрыстая”.


Спадзяёмся, што ўсе мерапрыемствы не пакінулі навучэнцаў абыякавымі і дазволіла яшчэ раз далучыцца  да прыгожага мілагучнага беларускага слова. 
 
						 
					









