Родная мова – цудоўная мова!

 

Родная мова – цудоўная мова!

Общество
22.02.2021
5557
“Пад  такім дэвізам прайшоў тыдзень беларускай мовы з 15 па 20 лютага ў дзяржаўнай установе адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Крэўскі яслі-сад-сярэдня школа”.

Родная мова - цудоўная мова 1.jpg

У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры  ва ўстанове праведзены конкурс чытальнікаў “Маё любімае беларускае слова”. Для навучэнцаў VII-VIII класаў прайшло літаратурнае свята, прысвечанае 125-й гадавіне з дня нараджэння вядомага беларускага байкапісца і драматурга К.Крапівы. Навучэнцы пачатковых класаў з задавальненнем прынялі ўдзел у турнір-віктарыне “Роднае слова” і выканалі  заданні, якія былі прапанаваны ў турах “Лінгвістычны спрынт”, “Адгадай мелодыю”, “Спяшайся бачыць”, “Пазнай твор”, “Далей, далей, далей …”, а таксама прадэманстравалі свае мастацкія здольнасці падчас выставы “Беларускія народныя казкі”. Выхавацелі дашкольнай  адукацыі для маленькіх выхаванцаў чыталі на працягу тыдня беларускія казкі, забаўлянкі, гутарылі пра знакамітых людзей зямлі беларускай. У бібліятэцы аформлена выстава “Родная мова - крыніца празрыстая”.

Родная мова - цудоўная мова 3.jpg

Родная мова - цудоўная мова 4.jpg

Спадзяёмся, што ўсе мерапрыемствы не пакінулі навучэнцаў абыякавымі і дазволіла яшчэ раз далучыцца  да прыгожага мілагучнага беларускага слова.