Наш утульны чысты клас

 

Наш утульны чысты клас

Общество
03.11.2020
1142

 “Наш дружны 5 “А” клас умее не толькі адпачываць, але і плённа працаваць” – менавіта пад такім дэвізам для навучэнцаў 5 “А” класа СШ №3 прайшла працоўная акцыя “Чысты клас”.

IMG_20201102_101057.jpg

Трэці дзень восеньскіх канікулаў пяцікласнікі правялі разам за працай. Дзеці прыбралі свой класны кабінет: памылі парты, крэслы, сцены і падлогу, палілі кветкі, вынеслі смецце. Працавалі ўсе: і хлопчыкі, і дзяўчаты. З вялікай стараннасцю, ахвотай і жаданнем. Ніхто не застаўся без работы. Адразу было бачна, што ўсе навучэнцы 5 класа прывучаны змалку працаваць. І нягледзячы на тое, што кабінет досыць вялікі, увесь аб’ем неабходнай работы вучні выканалі вельмі хутка, а галоўнае, разам. Сапраўды, праца збліжае, прывівае самастойнасць, акуратнасць, адказнасць. Цяпер у новую чвэрць у чысты кабінет!  Асабліва прыемна вучыцца ў кабінеце, прыбраным ўласнымі сіламі і намаганнямі. Бо, як у народзе кажуць: “Хто хоча шчасліва жыць, той працу павінен любіць”.  

Будзем спадзявацца, што гэтая акцыя стане добрай традыцыяй для нашага класа. А для тых, хто прыбірае нашу родную школу, прыемнай падтрымкай у іх нялёгкай справе. 

Вольга Ільіна,

класны кіраўнік 5 “А” класа

ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Смаргоні”.