26 ЛІПЕНЯ – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ГАНДЛЮ

 

26 ЛІПЕНЯ – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ГАНДЛЮ

Общество
26.07.2020
3807

Паважаныя працаўнікі гандлю і ветэраны галіны!

Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!

Прыемна, што галіна гандлю на Смаргоншчыне дынамічна развіваецца, укараняюцца новыя тэхналогіі і абсталяванне, адкрываюцца сучасныя магазіны, паляпшаюцца асартымент і якасць тавараў.

Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце прыкладаць усе намаганні для развіцця галіны ў раёне, для рэалізацыі тавараў і прадастаўлення паслуг высокай якасці, а мясцовыя таваравытворцы будуць бачыць у вашым твары надзейнага і добрасумленнага партнёра.

У дзень прафесійнага свята дзякуем вам за нялёгкую працу ў неспакойнай сферы гандлю, за актыўны ўдзел у жыцці Смаргоншчыны.

Жадаем моцнага здароўя, шчасця, удзячных пакупнікоў, росквіту і новых прафесійных дасягненняў!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Раённы савет ветэранаў.