“Падары вышыванку немаўляці” – акцыя пад такой назвай прайшла ў загсе напярэдадні Дня Незалежнасці.

 

“Падары вышыванку немаўляці” – акцыя пад такой назвай прайшла ў загсе напярэдадні Дня Незалежнасці.

Общество
02.07.2020
1651
Уручэнне пасведчання аб нараджэнні дзіцяці прайшло ва ўрачыстай абстаноўцы для сем’яў Размысловічаў і Карнейчукоў.

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь райкам ГА “БРСМ” сумесна са смаргонскім загсам далучыліся да акцыі “Падары немаўляці вышыванку”. Першы сакратар райкама БРСМ Таццяна Гетмановіч і начальнік аддзела ЗАГС Інэса Лук’янава павіншавалі ва ўрачыстай абстаноўцы бацькоў нованароджаных грамадзян нашай краіны і ўручылі памятныя падарункі.

У сям’і  Ліны і Аляксандра Размысловічаў нованароджаны сын Макар - гэта ўжо трэцяе дзіця. Другой уладальніцай шчаслівай вышыванкі стала Софья Карнейчук, яна першая ў бацькоў  - Аліны і Аляксандра.

IMG_9011.JPG

IMG_9025.JPG

IMG_9032.JPG

IMG_9036.JPG

IMG_9043.JPG

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.