“Светлы шлях” распачынае конкурс, прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі

 

“Светлы шлях” распачынае конкурс, прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі

Общество
27.02.2020
1383
Прапануем нашым юным чытачам-школьнікам паўдзельнічаць у конкурсе сачыненняў на ваенную тэматыку “Мы тыя, за каго дзяды ваявалі”.

Для гэтага вам трэба даслаць на адрас рэдакцыі (вул. Савецкая, 29) або на электронную пошту (newspaper@smorgon.gov.by) пісьмо з пазнакай “На конкурс”.

У пісьме мы хацелі б бачыць вашы разважанні на адну з прапанаваных тэм:

1. Які фільм аб вайне мяне асабліва ўразіў?

2. І мае родныя ваявалі.

3. Я трапіў на адзін дзень на вайну.

Мы не абмяжоўваем вас у колькасці радкоў, у мове, на якой будзе напісана сачыненне, у жанрах. Толькі ваша бачанне, фантазія і сямейныя ўспаміны. Лепшыя работы будуць надрукаваны на старонках газеты, а пераможцаў чакаюць прызы.

Конкурсныя работы прымаюцца да 7 красавіка.

Статьи по теме: