Дашкалятам пра беларускае нацыянальнае адзенне

 

Дашкалятам пра беларускае нацыянальнае адзенне

Лето 2023
01.07.2022
1397
Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і працалюбства бацькоў, продкаў, што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, яго душу, яго імкненні, што кожнае пакаленне павінна шанаваць і памнажаць.

Яркім здабыткам культуры Беларусі з’яўляецца народнае адзенне. Сфарміраванае ў выніку доўгіх і складаных працэсаў развіцця культуры народа, яно адлюстроўвае нацыянальную спецыфіку беларусаў. Таму лічыцца, што пасля мовы народнае адзенне – найважнейшая этнічная прыкмета. Сапраўды, калі мы кажам “беларус”, “грузін”, “іспанец”, то абавязкова хочам уявіць, як ён выглядае, як апрануты.

1656592553660.jpg

Музычная забава “Васілёк і Васілінка” для дзяцей сярэдняй і старшай груп дашкольнай установы адукацыі “Сольскі яслі-сад” пачалася з разглядання альбома “Беларускае народнае адзенне”. Выхаванцы зацікавіліся тым, як выглядалі, як апраналіся  беларусы даўней. Пазнаёміліся з поўнымі ансамблямі адзення. Зразумелі, што беларускі народ ва ўсім – мастак. Усякі выраб яго рук адухоўлены шчырасцю пачуцця, расквечаны цікавай выдумкай. Пры гэтым ён практычны і эстэтычны. Дзяўчынкі і хлопчыкі з ахвотай прымяралі беларускія народныя строі і сталі сапраўднымі беларусамі і беларусачкамі.

Дэкор беларускага касцюма суладны з пяшчотнай мелодыяй народнай песні, мяккай пластыкай нацыянальнага танца. Выхаванцы з захапленнем танцавалі беларускую польку “Лявоніху”, спявалі “Купалінку”, “Васілёчкі-васількі”, гулялі ў народныя гульні “Перапёлачка”, “Капялюшык”, “Бусел і жабкі”, “Лянок”.

1656592553672.jpg

1656592553692.jpg

Удзельнічаючы ў цікавай і пазнавальнай забаве, нашы выхаванцы ўсвядомілі, што нацыянальны касцюм мае надзвычай высокую культурную каштоўнасць і з’яўляецца адным з этнічных атрыбутаў беларускага народа.

Жана МАРОЗ, выхавальнік дашкольнай адукацыі

дзяржаўнай установы адукацыі

 “Сольскі яслі-сад”.