Ад рыцарскіх баёў да вогненнага шоу: чаго чакаць на фестывалі ў Крэве

Ад рыцарскіх баёў да вогненнага шоу: чаго чакаць на фестывалі ў Крэве

Культура
26.06.2025
169

12 ліпеня старажытныя муры Крэўскага замка адгукнуцца гукам літаўраў, ляскам мячоў і воклічамі вандроўнікаў часу. Фестываль «Крэва на скрыжалях часу» гэта не проста мерапрыемства, а сапраўдная машына часу, дзе кожны крок – сустрэча з гісторыяй. 

Изображение (10).jpg

Уявіце: пад велічнымі сценамі, дзе калісьці кіпелі палітычныя інтрыгі Вялікага Княства Літоўскага, цяпер разгорнецца эпахальная бітва – нашы продкі ў бліскучых даспехах дадуць адпор шведскім захопнікам. Гэта будзе не паказальнае выступленне, а жывая, поўная адданых эмоцый рэканструкцыя, дзе адчуеш сябе часткай тых гераічных падзей. 

Атмасферу дапоўняць завабныя мелодыі – ад старажытных рыцарскіх балад у выкананні гурта «KaS» да запальнай аўтэнтычнай музыкі фолк-гурта «Арацэі». Танцы, якія закружаць нават самых сціплых гасцей, ператвораць замкавы двор у сярэднявечнае свята. 

Вандруючы па кірмашу, можна не толькі ўбачыць, але і дакрануцца да сапраўднага рамяства – майстры з розных куткоў Беларусі прадэманструюць, як ствараюцца шэдэўры народнай творчасці. А ў канцы дня – зачаравальнае вогненнае шоу, якое азарыць старажытныя сцены і пакіне незабыўныя ўражанні. Гэта свята для ўсіх – для даследчыкаў гісторыі, сем'яў з дзецьмі, маладых і старэйшых. Тут кожны знойдзе тое, што зачароўвае менавіта яго: можна паспрабаваць сябе ў стральбе з лука, прымерыць даспехі, патанчыць пад сярэднявечныя напевы або проста паслухаць шэпт стагоддзяў, якім поўны гэты магутны замак. 

12 ліпеня ў Крэве будзе адбывацца не проста фестываль – будзе адбывацца цуд адраджэння гісторыі. Прыязджайце – і станьце часткай гэтай казкі. Пачат фестывалю ў 15.00.

Сяргей ЮРЭВІЧ

Фота аўтара

Статьи по теме: