«Паэтычная сімфонія». Вечарына натхнення і музыкі адбылася ў Смаргонскай раённай бібліятэцы

«Паэтычная сімфонія». Вечарына натхнення і музыкі адбылася ў Смаргонскай раённай бібліятэцы

Культура
28.03.2025
1113

У літаратурна-музычнай гасцёўні «Сустрэчы» раённай бібліятэкі сабраліся таленты і прыхільнікі, паэты і аматары паэзіі. У Смаргонь завіталі госці з абласнога цэнтра – старшыня Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Кебіч, намеснік старшыні Дзмітрый Радзівончык, паэтка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Кацярына Каламійцава і паэтка, член Гродзенскага гарадскога літаб’яднання «Надзея» Таццяна Лугавая.

IMG_6138.JPG

Вядучыя напачатку выказалі спадзяванне, што імпрэза мае быць сапраўднай паэтычнай сімфоніяй, дзе кожнае слова і кожная нота будуць гучаць ва ўнісон, ствараючы атмасферу творчага натхнення.

Цёпла, душэўна стала ў зале. Зазвінелі галасы сучаснай паэзіі. Да гродзенскіх творцаў далучыліся мясцовыя: Вольга Андрушчанка, Ірына Гаева, Мікалай Цітавец.

IMG_6194.JPG

IMG_6201.JPG

IMG_6170.JPG

IMG_6262.JPG

Галоўны акцэнт падчас імпрэзы быў зроблены на кнігу «Памяти вечный огонь». «Сёння мы прэзентуем калектыўны зборнік літаратурна-мастацкіх твораў аўтараў Гродзеншчыны, які выпусцілі да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ён называецца «Памяти вечный огонь». У выданні прадстаўлены творы 56 аўтараў. Не толькі вершы, але і проза (эсэ, успаміны, нарысы) пра Вялікую Айчынную вайну, пра Вялікую Перамогу, пра вызваленне беларускіх зямель ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ўспаміны родных і блізкіх людзей, пра ўдзельнікаў тых памятных падзей. У зборніку ёсць і творы смаргонцаў: вершы Вольгі Андрушчанкі і Ірыны Гаевай, а таксама эсэ Валянціны Богуш і Дзмітрыя Главінскага,  адзначыла Людміла Кебіч.  Адметнасць творчага праекта ў тым, што гэта вынік сумеснай працы членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, а таксама аматараў літаратуры і аўтараў-пачаткоўцаў».

IMG_6156.JPG

Да прадстаўленага выдання ёсць вялікая чытацкая зацікаўленасць. Гэты зборнік стваральнікі і аўтары шмат прэзентуюць, не толькі ў Гродне, але і ў райцэнтрах вобласці. Ва ўстановах адукацыі і бібліятэках. Прайшла прэзентацыя кнігі «Памяти вечный огонь»  і на XXХII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. І смаргонская публіка слухала выступоўцаў, затаіўшы дыханне.

IMG_6163.JPG

IMG_6188.JPG

IMG_6220.JPG

Сустрэча выразна паказала, што паэзія жывая і прадаўжае аб’ядноўваць людзей розных пакаленняў. У эпоху кароткіх мабільных паведамленняў вершы застаюцца астраўкамі глыбіні і шчырасці. Апынуўшыся ў чароўным свеце слоў і вобразаў, а таксама песень, якія выканала народная вакальнай група «Кантабіле», слухачы сапраўды адчулі паэтычную сімфонію, якая так акрыляе і дорыць надзею на лепшае.

IMG_6150.JPG

Гродзенскія пісьменнікі перадалі ў дар кнігі, якія былі выдадзены за апошнія гады па ініцыятыве Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Усе жадаючыя мелі магчымасць набыць новы зборнік «Памяти вечный огонь» і атрымаць аўтографы ад аўтараў, творы якіх увайшлі ў выданне.

IMG_6236.JPG

IMG_6246.JPG

IMG_6280.JPG

IMG_6273.JPG

IMG_6271.JPG

Пасля мерапрыемства члены Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі накіраваліся ў Солы, на могілкі, дзе пахаваны вядомы беларускі пісьменнік Мар’ян Дукса, і ўсклалі кветкі на магіле творцы.

IMG_6296.JPG

Галіна АНТОНАВА

Фота аўтара

 

 

 

Статьи по теме: