Культурны сямейны “падрад”

 

Культурны сямейны “падрад”

Культура
23.03.2024
1983
Мама Іны КУНДРО цудоўна спявала, а тата – музыка-самавучка, граў на гармоніку. Яны не працавалі ў сферы культуры, але заўсёды прымалі ўдзел у розных канцэртах. Іна рана выйшла на сцэну – і адразу адчула смак публічнага выступлення.

Пасля школы паступіла ў Віцебскае культасветвучылішча – і неўзабаве стала працаваць на Пастаўшчыне. Вось ужо трыццаць гадоў шчыруе на культурнай ніве наша гераіня. Апошнія дзевяць – на Смаргоншчыне, куды прыехала ўслед за мужам ваеннаслужачым. Цяпер сям’я Кундро жыве ў Асінаўцы, непадалёку пасяліўся з сям’ёй сын Іны Міхайлаўны.

Наша гераіня загадвае Бялкоўшчынскім Домам культуры. Разам з ёй настрой мясцовым людзям ствараюць акампаніятар Уладзімір Мацкойць і рэжысёр Марыя Занько (дачка нашай гераіні). Нярэдка ім на дапамогу прыходзіць муж Іны Кундро, які таксама не цураецца сцэны.

Пры ДК працуюць чатыры аматарскія аб’яднанні і тры кружкі. Праводзяцца творчыя заняткі для дзяцей и дарослых, душэўныя пасядзелкі з песнямі і вершамі. Частыя госці ДК – пастаяльцы Дома сумеснага  пражывання, які месціцца побач.

Бялкоўшчынскіх артыстаў ведаюць як актыўных удзельнікаў раённых мерапрыемстваў, яны таксама выступаюць у арганізацыях і на прадпрыемствах горада, у Дамах культуры і сельскіх клубах Смаргоншчыны. Вакальная група мае багаты рэпертуар, які можа задаволіць густы людзей рознага узросту. Побач з дарослымі спевакамі – юныя артысты.

Шэсць гадоў таму ў Бялкоўшчыне ўпершыню прайшло брэндавае «Свята мёду», якое палюбілася не толькі мясцовым жыхарам, але і шматлікім гасцям. А сёлета бялкоўшчынскія культработнікі стануць пачынальнікамі новага брэндавага свята ў Асінаўшчызне «Лето, ЗОЖ и молодёжь», якое плануецца правесці ў пачатку чэрвеня.

Кундро Инна.jpg

2.jpg

1.jpg

3.jpg

Кундро.jpg

Галіна АНТОНАВА

Фота з архіва Іны КУНДРО.

Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях   Новости сельсоветов 


 

Статьи по теме: